1) Завешся ты ласкава Белай Руссю,
У касу ўплятаеш сіні васілёк,
Ляціць у паднябессі белы бусел,
Красуе ў поле шоўкавы лянок.
Прыпеў
О Беларусь Мая Радзіма
Ты для мяне адна ў свеце,
Як маці, што мяне радзіла,
Як сонца, што на небе свеціць.
2) Завешся ты ласкава Белай Руссю,
Праўдзівая, сумленная заўжды.
Табе, Айчына, нізка пакланюся
За мужнасць у суровыя гады.
Прыпеў.
3) Завешся ты ласкава Белай Руссю,
Прыгожая, цудоўная мая.
Табою я заўсёды ганаруся,
Люблю цябе бацькоўская зямля
Прыпеў.
Як маці, што мяне радзіла,
Як сонца, што на небе свеціць.